Пошук

08.05.2024 08:28   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Grodnensis.by

6 мая біскуп намінат Уладзімір Гуляй наведаў праваслаўнага архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, сустрэча прайшла ў Гродзенскім епархіяльным упраўленні.

У межах візіту біскуп намінат выказаў архіепіскапу Антонію віншаванні з нагоды ўрачыстасці Пасхі, якую праваслаўныя вернікі адзначалі ў мінулую нядзелю.

Праваслаўны іерарх, у сваю чаргу, павіншаваў наміната з яго прызначэннем каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі.

Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы. Суразмоўцы выказалі гатоўнасць да далейшага плённага супрацоўніцтва Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы ў горадзе над Нёманам.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця