Гродна, 25.04.2024 №123/24
Шаноўныя святары, айцы і законныя сёстры, улюбёныя браты і сёстры ў Хрысце,
з радасцю паведамляю вам, што 25 мая ў суботу ў Гродзенскай катэдры святога Францішка Ксавэрыя падчас святой Імшы а 12-й гадзіне адбудзецца біскупскае пасвячэнне біскупа каад’ютара наміната Уладзіміра Гуляя.
У сувязі з гэтай важнай падзеяй для нашай дыяцэзіі хачу запрасіць усіх вас на святую Імшу і біскупскае пасвячэнне. Ад імя біскупа наміната прашу аб прыбыцці і малітве ў яго інтэнцыях.
Біскуп намінат прыме біскупскае пасвячэнне з рук арцыбіскупа Антэ Ёзіча, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, і распачне біскупскае служэнне як біскуп каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі.
Ахінем нашай малітвай шаноўнага біскупа наміната, і няхай шчодрасць Божай ласкі спадарожнічае яму ў падрыхтоўцы да прыняцця і перажывання біскупскага пасвячэння.
Ад усяго сэрца ўсіх благаслаўляю,
✠ Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі
__________________________________________________
Пробашчаў і адміністратараў парафій прашу прачытаць гэтае паведамленне ў найбліжэйшую нядзелю пасля яго атрымання падчас усіх святых Імшаў.