Пошук

17.04.2024 17:00   Catholic.by

17 красавіка ў будынку Мітрапалітальнай курыі ў Мінску прайшло 90-е Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

У пасяджэнні ўзялі ўдзел Старшыня ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Віцэ-старшыня ККББ біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Генеральны сакратар ККББ біскуп Юрый Касабуцкі, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Казімір Велікаселец, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, біскуп намінат Уладзімір Гуляй. На пасяджэнні таксама прысутнічалі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, сакратар нунцыятуры ксёндз Крыштаф Сэрока, Апостальскі адміністратар для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Да ўдзельнікаў пасяджэння звярнуўся Аляксандр Румак, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, які распавёў пра новы «Закон Рэспублікі Беларусь аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях».

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB прадставіў вынікі працы над Дакументам першага этапу Сіноду Біскупаў на тэму сінадальнасці з боку кансэкраваных асобаў у Беларусі.

Была абмеркавана праграма Будслаўскіх урачыстасцяў, якія сёлета адбудуцца 5–6 ліпеня.

Былі абмеркаваны арганізацыйныя пытанні Агульнабеларускай сустрэчы моладзі ў Браславе, якая адбудзецца 19–21 ліпеня гэтага года.

Разгледжаны пытанні агульнакасцёльнага і мясцовага сяткавання Юбілею 2025 года.

На пасяджэння былі разгледжаны таксама іншыя бягучыя пытанні з жыцця Касцёла ў Беларусі.

Пасяджэнне завяршылася супольнай малітвай.

Мінск, 17 красавіка 2024 г.

Юрый Касабуцкі
Генеральны Сакратар ККББ

Кс. канонік Юрый Санько
Сакратар

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця