Пошук

12.04.2024 21:57   Тэкст: Дамінік Запаснік / з архіву парафіі св. Арханёла Міхала ў Навагрудку / Catholic.by

 

На юбілей 400-годдзя касцёла святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) шэраг беларускіх мастакоў падаравалі мясцовай парафіі свае працы.

У 1624 годзе ў Навагрудку быў фундаваны кляштар дамініканаў. Першапачаткова драўляны касцёл пры ім быў пасвячаны ў гонар святога Яцка, заступніка Літоўскай правінцыі Ордэна Прапаведнікаў.

Каля 1724 года на яго месцы дамінікане пабудавалі мураваны касцёл. Тытул святыні змяніўся ў другой палове XVIII стагоддзя, калі касцёл адбудавалі пасля пажару 1751 года. З таго часу святыня была прысвечана ўжо святому Міхалу Арханёлу. Асаблівае ўшанаванне святога Міхала ў Навагрудку пачалося пасля вайны 1654–1667 гадоў, калі, згодна с паданнем, нябесны Пасланец выратаваў горад ад знішчэння.

Падарунак парафіі зрабілі жывапісцы Віктар Сагановіч, Аляксандр Грышкевіч, Павел Татарнікаў, Аляксандр Балдакоў, Сяргей Грыневіч, Васіль Матусевіч, Васіль Чатнеўцаў, Валянціна Шоба і іншыя.

Падараваныя імі творы маюць тры асноўныя тэматычныя кірункі, звязаныя з гісторыяй святыні: святы Дамінік і ордэн дамініканаў, а таксама яго дзейнасць на Навагрудчыне, будынак касцёла Міхала Арханёла, постаць Святога Арханёла Міхала.

Працы мастакоў будуць змешчаныя ў будынку парафіяльнага дома.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.