Пошук

03.04.2024 12:27   Тэкст і фота: Ірына Фаміна / Catholic.by

У Велікодны панядзелак 1 красавіка валанцёры суполькі Caritas парафіі святога Казіміра (касцёл святога Піо, Маладзечна, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) занеслі радасць Уваскрослага Хрыста людзям, якія знаходзяцца у псіханеўралагічным доме-інтэрнаце і аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў і пажылых грамадзян горада Маладзечна.

Святкаванне распачалося з радаснага вокліча «Хрыстос уваскрос! — Сапраўды ўваскрос!», словаў віншавання і супольнай малітвы.

Святочны стол упрыгожвалі фарбаваныя яйкі, булкі, кулічы, пернікі і цукеркі, якімі шчодра падзяліліся вернікі парафіі святога Казіміра. Кожны за супольным сталом мог пагуляць у вясёлую традыцыйную пасхальную гульню «біткі», або «мацаванне» яйкамі, паспяваць песні, проста паразмаўляць.

Пастаяльцы з дома-інтэрната атрымалі ад парафіянаў індывідуальныя падарункі: сродкі гігіены, інтэлектуальныя гульні, канцылярскія тавары, ласункі. Ад Францішканскай моладзі «Таў» кожны атрымаў прыгожую паштоўку са святам Вялікадня, на якой сардэчныя і шчырыя словы віншавання напісалі дзеці разам з сястрой Кацярынай Грынчык MSF.

Святкаванне прайшло ва ўтульнай атмасферы, нібы ў сям’і.

Арганізатары шчыра дзякуюць дабрачынцам і ўсім, хто прычыніўся да святкавання, дзелячыся радасцю і цеплынёй свайго сэрца з патрабуючымі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця