Пошук

28.03.2024 08:35   Тэкст і фота: Раман Ярмош / Catholic.by

 

27 сакавіка, у Вялікую сераду, у Іўі (Гродзенская дыяцэзія) адбыўся гарадскі Крыжовы шлях. Набажэнства прайшло па цэнтральных вуліцах горада.

У памяць пра апошні шлях Езуса, драўляны крыж неслі прадстаўнікі розных устаноў, малітоўных груп і прафесій. Набажэнства на вуліцах горада — ужо шматгадовая традыцыя івейскай парафіі, якое штогод праводзіцца ў Вялікую сераду. Як і заўсёды, падчас яго рабіліся прыпынкі — стацыі, — на якіх вернікі розных узростаў чыталі разважанні.

Разважанні Крыжовага шляху, прысвечаныя тэмэ прабачэння, давалі вернікам магчымасць усвядоміць, што гэтае набажэнства з’яўляецца не толькі ўспамінам падзей, якія адбыліся дзве тысячы гадоў таму; што гэта не павінна быць толькі аплакванне Мукі Хрыста і ўзрушэнне цяжарам Яго цярпенняў.

Удзельнікам прапанавалася паглядзець на сваё жыццё як на крыжовы шлях, параўнаць сваю рэакцыю на цярпенне са стаўленнем Хрыста.

У разважаннях гучала пасланне, што кожны дзень трэба браць і несці свой крыж, як вучыў і ўласным прыкладам паказаў Езус, быць адказным за свае паводзіны, за прыняцце рашэнняў і кіравацца ў жыцці вучэннем і ўзорам Хрыста.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця