Пошук

27.02.2024 15:50   Catholic.by
Фота кс. Аляксандра Уласа

27 лютага арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч быў выпісаны са шпіталя, дзе правёў два тыдні.

У гэты час з заклікам да малітвы аб здароўі для свайго папярэдніка неаднаразова звяртаўся да вернікаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Выйшаўшы са шпіталя, арцыбіскуп Кандрусевіч падзяліўся з Catholic.by сваімі думкамі.

«Мы перажываем Вялікі пост — час ласкі і навяртання, а таксама час, калі сваімі цярпеннямі дапаўняем недахоп у нашых целах пакутаў Хрыста (пар. Клс 1, 24).Так ужо сталася, што практычна напярэдані Вялікага посту, 12 лютага, я трапіў у шпіталь з дыягназам мігацельная арытмія сэрца і праходзіў курс лячэння да 27 лютага.

Сёння хачу выказаць сваю ўдзячнасць усім, хто мяне лячыў і маліўся аб маім здароў’і.

Перадусім лекарам Першага клінічнага шпіталя ў Мінску, якія паспяхова прывялі ў норму рытм сэрца. Дзякую майму наступніку на Мінска-Магілёўскай катэдры арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму, які заклікаў да малітвы. Дзякую беларускім біскупам, святарам, кансэкраваным асобам і свецкім, якія падтрымлівалі мяне падчас гэтага выпрабавання і маліліся ў інтэнцыі майго выздараўлення. Са словамі ўдзячнасці звяртаюся да расійскіх біскупаў, святароў, кансэкраваных асабаў і вернікаў, якія таксама праявілі салідарнасць са мной і падтрымлівалі сваёй малітвай.

Няхай Добры Бог аддзячыць усім вам за вашае добрае сэрца, лекарскі прафесіяналізм і малітоўную дапамогу!

У інтэнцыі ўсіх вас у наступную нядзелю, 3 сакавіка, у мінскай катэдры я а першай гадзіне буду цэлебраваць святую Імшу, просячы патрэбныя Божыя ласкі на плённае перажыванне Вялікага посту», — сказаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, запрасіўшы ўсіх ахвотных да супольнай малітвы, у тым ліку з дапамогай прамой трансляцыі на партале Catholic.by.

Абноўлена 28.02.2024 08:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця