Пошук

19.02.2024 07:51   Catholic.by
Фота: «Слова жыцця»

Свежы нумар газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» (№4 (625) 2024) асвятляе велікапосную тэматыку і дае адказы на пытанні, якія  закранаюць штодзённае жыццё вернікаў мясцовага Касцёла.

Вялікі пост: час збіраць камяні. Пра практыку рэкалекцый у Касцёле, яе сутнасць і духоўны плён распавядае адказны за рэкалекцыйны дом пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку ксёндз Юрый Жэгарын.

Гаварыць з Богам па-беларуску. У матэрыяле ўздымаецца пытанне адносна таго, якога моўнага падыходу патрабуе душпастырства ў Беларусі і ці ёсць у вернікаў праблемы з разумененнем роднай мовы ў Касцёле?

Як рэлігія дапамагае ў складаных сітуацыях? Аб механізмах уздзеяння рэлігіі на чалавека ў традыцыйнай рубрыцы разважае псіхолаг.

Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».

Набыць газету можна пачынаючы з  17 лютага ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа