Пошук

16.02.2024 12:16   Паводле: Samaranin.by / Фота: Samaranin.by

11 лютага з нагоды Сусветнага дня хворых у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску адбылося свята, у якім узялі ўдзел каля 70-і асобаў з абмежаванымі магчымасцямі.

Паведамляючы пра падзею, сайт Місіі Добрага Самараніна Samaranin.by нагадвае, што Сусветны дзень хворых адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле ва ўспамін Маці Божай з Люрда, дзе па сённяшні дзень адбываецца шмат аздараўленняў.

Для ўсіх прысутных быў падрыхтаваны канцэрт, урачыстая вячэра, забаўляльная праграма. Духоўны айцец Місіі ксёндз Аляксандр Шамрыцкі МІС звярнуўся да прысутных са словам, падкрэсліўшы, што цярпенне і хваробы з’яўляюцца часткай нажага жыцця.

«Мы як хрысціяне не павінны наракаць на свой лёс, але старацца з мужнасцю і радасцю перажываць усе цяжкасці», — зазначыў святар. Ксёндз Аляксанд нагадаў змест прыпавесці пра Добрага Самараніна і дадаў, што мы павінны клапаціцца пра тое, каб чалавек у патрэбе ніколі не заставаўся сам-насам са сваімі клопатамі.

Арганізатары свята спадзяюцца, што яно распаліла ў сэрцах усіх прысутных агеньчык цеплыні, радасці і надзеі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.