Па просьбе пастаянных чытачоў парталу Catholic.by, падаем спіс важнейшых рухомых і нерухомых касцёльных святаў на 2024 год.
Каляндар важнейшых рухомых святаў да 2030 года ўключна пададзены ў спецыяльным раздзеле парталу Урачыстасці і святы ТУТ>>>
На 14 лютага сёлета прыпадае Папялец. Пальмовая нядзеля — 24 сакавіка, Вялікдзень — 31 сакавіка.
Увага! Тлустым выдзелены ўрачыстасці і святы, удзел у якіх для вернікаў абавязковы.
- 1 студзеня — святой Багародзіцы Марыі
- 6 студзеня — Аб’яўленне Пана (Тры Каралі)
- 7 студзеня — Хрост Пана
- 2 лютага — Ахвяраванне Пана
- 14 лютага — Папялец
- 19 сакавіка — святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі
- 24 сакавіка — Пальмовая нядзеля
- 28 сакавіка — Вялікі чацвер
- 29 сакавіка — Вялікая пятніца
- 30 сакавіка — Вялікая субота
- 31 сакавіка — Вялікдзень
- 7 красавіка — Божай Міласэрнасці
- 8 красавіка — Звеставанне Пана
- 9 мая — Унебаўшэсце Пана
- 19 мая — Спасланне Духа Святога
- 23 мая — Пана нашага Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара (адзначаецца заўсёды ў чацвер пасля Спаслання Духа Святога)
- 26 мая — Найсвяцейшай Тройцы
- 30 мая — Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста
- 7 чэрвеня — Найсвяцейшага Сэрца Езуса
- 24 чэрвеня — Нараджэнне св. Яна Хрысціцеля
- 29 чэрвеня — свв. Пятра і Паўла, апосталаў
- 6 жніўня — Перамяненне Пана
- 15 жніўня — Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі
- 8 верасня — Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі (сёлета не адзначаецца, бо прыпадае на ХХІІІ Звычайную нядзелю)
- 14 верасня — Узвышэнне Святога Крыжа
- 29 верасня — святых Арханёлаў (сёлета не адзначаецца, бо прыпадае на ХХVІ Звычайную нядзелю)
- 1 лістапада — Усіх Святых
- 2 лістапада — успамiн усiх памерлых вернiкаў
- 24 лістапада — Хрыста, Валадара Сусвету
- 1 снежня — 1-я нядзеля Адвэнту
- 8 снежня — Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
- 25 снежня — Нараджэнне Пана
- 29 снежня — Святой Сям’