З 5 па 9 лютага ў Албаніі прайшоў Чэмпіянат Еўропы па футболе сярод святароў Futsal 2024.
Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, у Албаніі падобнае мерапрыемства адбылося ўпершыню. У спаборніцтвах удзельнічалі 17 каманд з усёй Еўропы, у тым ліку з Беларусі.
Беларуская каманда складалася са святароў з усіх дыяцэзій Касцёла ў нашай краіне.
Беларуская каманда заняла 15-е месца. Як падкрэслівае прэфект Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ксёндз Ян Раманоўскі, прычынай не самага лепшага выніку было тое, што некаторыя святары, якія маглі б вельмі дапамагчы камандзе на гэтым чэмпіянаце, не мелі магчымасці ўдзельнічаць у ім з-за душпастырскіх абавязкаў.
Першае месца заняла каманда Харватыі, другое — Польшчы, трэцяе — Босніі і Герцагавіны.