Пошук

01.02.2024 12:35   Тэкст: Кацярына Савянок / Фота: Кацярына Савянок, Казімір Гружэўскі / Pio.by

27 студзеня ў касцёле святога айца Піо ў Маладзечне (парафія ссвятога Казіміра, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) чатыры асобы прынялі рашэнне распачаць перыяд уводзінаў у мясцовай супольнасці свецкіх францішканаў.

Як паведамляе парафіяльны сайт Pio.by, падчас святой Імшы кандыдаты аднавілі свае абяцані святога хросту.

Кожны з гэтых вернікаў мае намер наследаваць Хрыста па прыкладу святога Францішка Асізскага.

У гаміліі брат Уладзіслаў Мінько, духоўны асістэнт мясцовай супольнасці Францішканскага ордэна свецкіх, нагадаў пра тое, што кожны ахрышчаны пакліканы да таго, каб выракацца зла, вызнаваць веру ў Бога, выказваць давер Яму, аддаючы ў Яго рукі сябе і сваё жыццё, бо гэта з’яўляецца сутнасцю хросных абяцанняў.

Святар падкрэсліў, што жыццё згодна з правілам Францішканскага ордэна свецкіх — гэта шлях аднаўлення, паглыблення хросту, распазнання і ўсведамлення праўды пра сябе, шлях навяртання. На гэтым шляху чалавек не адзін: яго падтрымлівае супольнасць, але найперш яго вядзе і ўмацоўвае Божае слова. 

 

 

Абноўлена 01.02.2024 12:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця