Пошук

30.01.2024 10:56   Ігар Лапата / Pio.by / Фота: Ірына Фаміна, Таццяна Сакалоўская

28 студзеня вернікі парафіі святога Казіміра ў Маладзечне (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) наведалі падапечных мясцовага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.

Сайт парафіі Pio.by паведамляе, што для валанцёраў Caritas і Францішканскай моладзі «Таў» мерапрыемства распачалося са святой Імшы ў касцёле святога айца Піо. Атрымаўшы благаслаўленне, яны скіраваліся ў Маладзечанскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Наведванне гэтай установы ўжо стала добрай традыцыяй для парафіі.

Сустрэча распачалася з супольнай малітвы «Ойча Наш», якая прагучала на розных мовах і стала сведчаннем таго, што людзі розныя, і моваў шмат, але ўсе хрысціяне ўзносяць хвалу аднаму Нябеснаму Айцу.

Святочная праграма складалася з загадак пра Бога і Божае Нараджэнне, танцаў і разнастайных конкурсаў, якія падрыхтавалі валанцёры Caritas разам з францішкаскай моладзю.

Падапечныя дома-інтэрната таксама прадэманстравалі свае таленты ігрой на фартэпіяна, спевамі і вершамі, якія былі прысвечаны валанцёрам.

Напрыканцы сустрэчы жыхароў установы чакаў салодкі стол. Кожны атрымаў падарунак, станоўчыя эмоцыі і добры настрой.

Абноўлена 30.01.2024 10:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа