Пошук

18.01.2024 13:30   Паводле: Jan.by / Catholic.by

Вернікі парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску ўзялі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Стань святым Мікалаем», якая была прымеркавана да Божага Нараджэння.

У святочны дзень сабраныя сталічнымі парафіянамі падарункі святы Мікалай раздаў дзецям парафіі святога апостала Тамаша і святога Яна Боско ў вёсцы Мішкавічы Шумілінскага раёна (Віцебская дыяцэзія, Віцебскі дэканат). Маленькія вернікі вельмі радаваліся нечаканаму сюрпрызу і скіравалі падзяку тым, хто яго для іх падрыхтаваў.

«Ад імя дзяцей і іх бацькоў шчыра дзякуем за дар вашых сэрцаў, за вашыя намаганні, каб сабраць падарункі <…>. Перадусім шчыра дзякуем за малітву ў інтэнцыі гэтых дзяцей і іх сем’яў, якая вельмі патрэбная, асабліва іх бацькам, якія ў большасці знаходзяцца на дарозе пошукаў Бога ў сваім жыцці. <…>

Дзеці ўсведамляюць, што святы Мікалай дзякуючы вам меў гэтыя падарункі. Яны здзівіліся, што вы проста падзяліліся сваімі шчырымі сэрцамі, падзяліліся любоўю. І мы спадзяемся, што дзеці і моладзь, беручы ў рукі тое, што атрымалі ад вас, узгадаюць вас у сваіх шчырых малітвах, выпрошваючы для вас патрэбныя ласкі», — напісана ў лісце з Мішкавічаў, апублікаваным на сайце парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску Jan.by. Асаблівая падзяка ў лісце выказваецца ксяндзам хрыстусоўцам, якія нясуць служэнне ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску, і моладзі за арганізацыю і намаганні па зборы і перадачы падарункаў мішкавіцкім дзецям.

 

Абноўлена 18.01.2024 15:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа