Пошук

04.03.2017 22:16  

На працягу дзевяці месяцаў — з 6 жніўня 2016 г. па 1 красавіка 2017 г. — кожную першую суботу ў беларускіх парафіях запланавана малітва да Маці Божай Фацімскай. Навэнна праходзіць у межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Восьмы дзень навэнны прыпаў на 4 сакавіка.

Праграма навэнны тут››

«Перад праваю далонню Маці Божай, — піша далей фацімская візіянерка, — знаходзілася Сэрца, абвітае цернямі, якія прабівалі Яго. Мы зразумелі, што гэта было Беззаганнае Сэрца Марыі, зневажанае грахамі чалавецтва, Сэрца, якое прагнула перапрашэння». І Марыя звярнулася да ўсіх тых, хто ўшаноўваў Яе, з просьбаю, каб малітвамі і пакаяннем прыносілі Ёй палёгку ў цярпенні…

Нас тут сабрала просьба Маці Божай. Мы хочам аказаць Ёй нашую пашану і ўдзячнасць за ўсё тое, што Яна для нас учыніла. Мы хочам захапляцца Яе прыгажосцю і дабрынёй, Яе святасцю і дасканаласцю паяднання з Богам. Найперш хочам перапрасіць Яе за блюзнерствы і няўдзячнасць людзей, што працівяцца Богу і пагарджаюць Яго вялікім дарам, які даў ім Хрыстус з вышыні крыжа, — пагарджаюць сваёй Нябеснай Маці.

Няхай нашым сённяшнім малітвам спадарожнічае шчырая інтэнцыя перапрашэння за ўсе гэтыя знявагі і блюзнерствы, якія зневажаюць Найсвяцейшую Маці.

(IL)

Абноўлена 05.06.2017 13:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа