Пошук

28.12.2023 11:15   Фота: Instagram vdsgrodna / Catholic.by

21 снежня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшла традыцыйная вігілійная сустрэча перад Божым Нараджэннем.

Падчас сустрэчы семінарысты, выкладчыкі, адказныя за фармацыю будучых святароў спявалі калядкі, дзяліліся аплаткай і сабраліся за супольным вігілійным сталом.

Да семінарыйнай супольнасці ў гэты вечар далучыўся Вялікі канцлер семінарыі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і адзін з асаблівых выпускнікоў: Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, які пэўны час таксама быў рэктарам гэтай духоўнай навучальнай установы, сёння — адзінай дзеючай каталіцкай семінарыі ў Беларусі.

Як адзначаецца на старонцы Міждыяцэзіяльнай семінарыі ў сацыяльнай сетцы Instagram vdsgrodna, аплаткавая сустрэча семінарыйнай супольнасці стала момантам, каб падвесці вынікі мінулага каляндарнага і літургічнага года, падзяліцца аплаткай, папрасіць прабачэння і пажадаць найлепшага перажывання надыходзячага Божага Нараджэння.

Пасля вігілійнай сустрэчы семінарысты скіраваліся на калядныя святы ў свае парафіі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.