Пошук

27.12.2023 10:32   Catholic.by

29 снежня, у пятніцу ў актаве Нараджэння Пана, у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі дзейнічае дыспенсацыя (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў.

Паводле нормы канона 1251 Кодэкса Кананічнага Права «Аб днях пакаяння», ва ўсе пятніцы года, на якія не прыпадае ўрачыстасць, вернікамі павінна захоўвацца ўстрыманне ад спажывання мясных страваў.

На падставе канона 87 § 1 Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўдзяляе на тэрыторыі архідыяцэзіі дыспенсацыю ад устрымання ад спажывання мясных страваў для асобаў, старэйшых за 14 гадоў, у пятніцу падчас актавы Нараджэння Пана.

Вернікі, якія будуць карыстацца гэтай дыспенсацыяй, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.

Абноўлена 27.12.2023 12:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.