Пошук

22.12.2023 11:05   Падрыхтавала: Аляксандра Шпілеўская / Фота: Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі / Catholic.by

21 снежня ў Дзіцячым дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры святога Лукі ў Ляскоўцы (Мінскі раён) прайшло святочнае мерапрыемства для дзяцей, хворых на анкалогію.

Арганізатарамі свята стала Даьрачыннае каталіцкае таварыства Сaritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Дзеці і бацькі адчулі сябе як у навагодняй казцы.

Акрамя падапечных рэабілітацыйнага цэнтра пры Caritas, удзел узялі маленькія госці з РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах і «SOS-Дзіцячая вёска Бараўляны».

Супрацоўнікі дабрачыннага таварыства ўпэўнены, што хвароба не зможа перашкодзіць радасці ад чакання Божага нараджэння: вера ў цуды і святочны настрой могуць адцягнуць увагу дзяцей і бацькоў ад цяжкага лячэння.

Напрыканцы мерапрыества дырэктар Сaritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі брат Анатоль Ярошка OFMCap здзівіў маленькіх жыхароў дзіцячага цэнтра: яны атрымалі пажаданыя падарункі, якія былі падрыхтаваныя партнёрамі Дабрачыннага каталіцкага таварыства асабіста для кожнага дзіцяці.

 

Абноўлена 22.12.2023 11:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця