Беларуская зборная каталіцкіх святароў не змагла выйсці ў чвэрцьфінал XI
Чэмпіяната Еўропы па міні-футболе сярод святароў. Каманда Беларусі на завяршэнне турніра згуляе таварыскі матч з ветэранамі іншых зборных.
Пуцёўкі ў фінал паміж сабой разыграюць зборныя з Босніі і Герцагавіны, Партугаліі, Харватыі і Славакіі.
Беларусы разам з аўстрыйцамі і славенцамі былі пасеяны ў адзін кошык да гаспадароў турніра — харватаў. Зборная Харватыі ў выніку і выйшла з групы ў якасці лідара. Другое месца ў групе занялі аўстрыйцы.
Каманда паўднёвай суседкі Беларусі — зборная Украіны — таксама не здолела пераадолець чвэрцьфінальны рубеж і за выніковае 13 месца паспрачаецца са святарамі з Італіі.
Расклады на фінал
Сярод паўфіналістаў толькі ў святароў Славакіі вопыту менш, чым у іх канкурэнтаў. Тым не менш менавіта славакі не пусцілі ў паўфінал аднаго з фаварытаў турніру — зборную Польшчы. У выніку нашы заходнія суседзі будуць змагацца за 7 месца ў выніковым табелі.
Ці здолее каманда Славакіі навязаць барацьбу і партугальцам, выйшаўшы ў свой дэбютны фінал, пакажа гульня. У другой жа частцы турнірнай табліцы мацнейшую каманду будуць высвятляць балканскія суседзі Харватыя і Боснія.
Гаспадыня чэмпіянату выйгравала турнір двойчы (яшчэ ў яе актыве 3 срэбра, 3 бронзы і 2 чацвёртых месцы). Святары з Босніі і Герцагавіны наадварот яшчэ ні разу не падымалі над галавой пераможны кубак ЧЕ.
XI Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў праходзіць у харвацкім горадзе Вукавар і арганізаваны ў супрацоўніцтве з Джакова-Асецкай Мітраполіяй пры падтрымцы Харвацкай федэрацыі футболу.