Пошук

30.11.2023 16:16   Тэкст: Дамінік Запаснік / Фота: з архіву евангелізацыйнай группы «Альфа-курс» / Catholic.by

З 26 па 28 лістапада пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбыліся рэкалекцыі для евангелізацыйнай групы «Альфа-Курс» з Мінска.

Духоўныя практыкаванні былі арганізаваныя для групы служыцеляў і ўдзельнікаў евангелізацыйнага курсу з мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы. У духоўных практыкаваннях ўзялі ўдзел паўсотні чалавек разам са служыцелямі з Навагрудка.

Рэкалекцыі правялі ксёндз Юрый Жэгарын, пробашч парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку, і ксёндз канонік Юрый Санько, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску.

Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся адзін з адным, даведаліся больш пра Трэцюю Асобу Найсвяцейшай Тройцы і пра дзеянне Духа Святога ў супольнасці Касцёла.

Цэнтрам кожнага дня рэкалекцый было сумеснае перажыванне Эўхарыстыі падчас святой Імшы. Пад вечар другога дня сустрэчы ўдзельнікі сабраліся на адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, каб папрасіць Духа Святога адарыць сваіх дзяцей патрэбнымі дарамі і ласкамі.

У апошні дзень некаторыя ўдзельнікі духоўных практыкаванняў падзяліліся сваімі сведчаннямі аб перажытых рэкалекцыях.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа