Што такое патэна, для чаго выкарыстоўваецца лекцыянарый, як выглядае крапідла і навошта міністранты звоняць у званы?
На гэтыя і іншыя пытанні, прысвечаныя літургічным прадметам у Касцёле, разважаюць дзеці ў новым інтэрв’ю, запісаным grodnensis.by.
Са снежня 2015 года сайт Гродзенскай дыяцэзіі grodnensis.by запісвае інтэрв’ю з дзецьмі, у якіх хлопчыкі і дзяўчынкі разважаюць на духоўныя тэмы.
Гэта ўжо дзясяты ролік па ліку. Пяпярэднія выпускі былі прысвечаны разважанням дзяцей пра Божую міласэрнасць, дэкалог, фацімскія аб’яўленні, цуды Хрыста і інш.