Пошук

13.11.2023 09:22   Grodnensis.by / Catholic.by
Фота: «Слова жыцця»

У чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» (№ 20 (618) 2023) апавядаецца пра тое, як у горадзе над Нёманам дапамагаюць патрабуючым, а таксама змешчаны шэраг іншых цікавых матэрыялаў.

Накарміць, напаіць, абагрэць. У матэрыяле, прымеркаваным да Сусветнага дня бедных, які будзе адзначацца ў наступную нядзелю, апавядаецца пра тое, як у Гродне дапамагаюць патрабуючым і куды ў горадзе можна аднесці адзенне для людзей у складаным матэрыяльным становішчы.

Што для мяне сапраўды важна? Пра прыярытэты і ролю, якую яны адыгрываюць у жыцці чалавека, разважае псіхолаг.

Пакаленне, якое расце са смартфонам у руках. Сучасная моладзь не ўяўляе сябе без гаджэтаў. Але ці сталі нашы дзеці больш шчаслівымі, дзякуючы найноўшым тэхналогіям? — задаецца пытаннем аўтар матэрыялу.

Пазнаёміцца з матэрыяламі нумара можна ў PDF-версіі ТУТ>>>

Набыць газету можна пачынаючы з  12 лістапада ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа