Пошук

09.11.2023 15:32   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Grodnensis.by

З 27 па 29 кастрычніка ў парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах (Ашмянскі дэканат) адбыўся з’езд міністрантаў з парафій, дзе нясуць служэнне салезіяне.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, у сустрэчы ўдзельнічалі міністранты з Бараўлянаў, Жупранаў, Мінска і Смаргоні — усяго 43 чалавекі. Адказнымі за з’езд былі ксяндзы салезіяне Артур Ляшнеўскі і Аляксандр Мятліцкі.

У першы дзень сустрэчы адбыліся інтэграцыйная забава, адарацыя ў інтэнцыі міру ва ўсім свеце і гульня.

Праграма наступнага дня ўключала гульню «Арыентаванне на мясцовасці», у якой удзельнікі па мапах, падказках і фотаздымках шукалі ў ваколіцах Жупранаў задазеныя пункты. Кульмінацыяй было знаходжанне месца, дзе быў закапаны скарб. Потым адбыўся квэст «Пошук скрадзенага абраза», у якім можна было адчуць сябе сапраўднымі дэтэктывамі і дзякуючы доказам і падказкам знайсці страчаны абраз.

Пасля забаваў хлопцы ўдзельнічалі ў святой Імшы, на якой ксёндз Артур пазнаёміў іх з асобамі апосталаў Юды Тадэвуша і Сымона.

У нядзелю міністранты ўдзельнічалі ва ўрачыстай цэлебрацыі Эўхарыстыі разам з жупранскімі парафіянамі. У гаміліі ксёндз Аляксандр распавёў аб тым, якой важнай з’яўляецца святыня, і тым, што трэба аддана служыць ёй.

Сустрэча завяршылася падвядзеннем вынікаў і памятным фотаздымкам.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа