Пошук

23.10.2023 10:04   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў шэраг персанальных змен святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.

Пра гэта 20 кастрычніка паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі.

Іерарх сустрэўся індывідуальна з кожным святаром, падзякаваў за ранейшае служэнне і ўдзяліў благаслаўленне на спаўненне новых адказных душпастырскіх абавязкаў.

Ксёндз Павел Скуба вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі святых Анёлаў Ахоўнікаў у Раготне і адміністратара парафіі Божага Цела ў Дварцы (Дзятлаўскі дэканат) і прызначаны куратарам першага курса ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Ксёндз Дзмітрый Папянюк вызвалены ад абавязкаў вікарыя катэдральнай парафіі святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне (дэканат Гродна-Усход) i прызначаны пробашчам парафіі святых Анёлаў Ахоўнікаў у Раготне і адміністратарам парафіі Божага Цела ў Дварцы (Дзятлаўскі дэканат).

Ксёндз Дзмітрый Малец вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Навагрудскі дэканат) i прызначаны вікарыем парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Лідскі дэканат).

Kсёндз Юрый Садоўскі вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі святога Вацлава ў Ваўкавыску (Ваўкавыскі дэканат) і прызначаны вікарыем парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Лідскі дэканат).

Ксёндз Раман Вайцяховіч вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Лідскі дэканат) і прызначаны вікарыем парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (Лідскі дэканат).

Ксёндз Андрэй Белаблоцкi вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (Лідскі дэканат) i прызначаны вікарыем парафіі святога Вацлава ў Ваўкавыску (Ваўкавыскі дэканат).

Ксёндз Віталій Валюк вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Лідскі дэканат) i прызначаны вікарыем парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні (Радунскі дэканат).

Ксёндз Аляксандр Вараб’ёў вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні (Радунскі дэканат) i прызначаны вікарыем парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Лідскі дэканат).

Ксёндз Андрэй Струкель вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Святога Духа (дэканат Гродна-Захад) і прызначаны вікарыем катэдральнай парафіі святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне (дэканат Гродна-Усход).

Ксёндз Андрэй Юхнік, неапрэзбітэр, які нядаўна прыняў сакрамэнт пасвячэння, прызначаны вікарыем парафіі Святога Духа (дэканат Гродна-Захад).

Абноўлена 23.10.2023 10:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця