Пошук

20.10.2023 16:35   Фота: з асабістага архіву кс. Францішка Рудзя / Catholic.by

19 кастрычніка ксёндз канонік Францішак Рудзь, які як прадстаўнік Каталіцкага Касцёла бярэ ўдзел у адукацыйным праекце «Дыялог культур і рэлігій», сумесна са студэнтамі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта наведаў праваслаўную парафію святога Мікалая Японскага ў Мінску.

Падчас візіту абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння Беларускай Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама важнасць міжканфесійнага дыялогу для падтрымання міру і згоды ў грамадстве.

Святар і студэнты наведалі парафіяльную царкву, дзе пазнаёміліся з гісторыяй і перспектывамі развіцця гэтай сталічнай праваслаўнай супольнасці. Прымаў гасцей пробашч парафіі, протаіерэй Павел Сярдзюк. Студэнты мелі магчымасць задаць святарам актуальныя пытанні аб ролі рэлігіі ў сучасным жыцці.

У межах бацькоўскага тыдня асаблівая ўвага ў ходзе дыялогу была ўдзелена праблемам фармавання каштоўнасных установак у моладзі ў развіцці інстытута сям’і і шлюбу, выхавання падрастаючага пакалення ў цэлым.

Ксёндз Францішак, са свайго боку, падкрэсліў, што сям’я з’яўляецца асновай грамадства і дзяржавы, і яе ўмацаванне і падтрымка — прыярытэтныя задачы.

Таксама ён дадаў, што выхаванне падрастаючага пакалення павінна быць заснавана на традыцыйных каштоўнасцях, такіх як любоў, павага, узаемадапамога, клопат пра блізкіх.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.