З 11 кастрычніка ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску распачнецца першы евангелiзацыйны Альфа-курс.
Арганізатары называюць праграму курса «школай Хрыста» з абмеркаваннем найважнейшых жыццёвых пытанняў для ўсіх зацікаўленых.
Стаць удзельнікам курса можна незалежна ад канфесійнай прыналежнасці.
Сустрэчы могуць дапамагчы тым, хто жадае ўзбагаціцца духоўна, развівацца ў веры, знайсці адказы на важныя пытанні, а таксама знайсці новых сяброў.
Адказны за курс — ксёндз канонік Юрый Санько, пробашч Залатагорскай парафіі.
Запіс і падрабязная інфармацыя па тэл.:
- +375447204249 — Алена
- +375336202126 — Вераніка