Пошук

31.08.2023 13:25   Тэкст і фота: Ірына Фаміна / Catholic.by

27 жніўня група вернікаў парафіі святога Казіміра ў Маладзечне (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) наведала пастаяльцаў псіханеўралагічнага дома-інтэрната горада, з якімі іх звязваюць даўнія сяброўскія адносіны.

У апошнюю нядзелю лета валанцёры парафіяльнага Caritas разам з братам Уладзіславам Мінько OFMCap, сястрой Аляксандрай Рыбалтоўскай MSF, супольнасцю францішканскай моладзі Таў і дзіцячым хорам «Зярняткі» пад кіраўніцтвам Ірэны Туровіч у чарговы раз завіталі ў інтэрнат да сваіх сяброў з музычнай і танцавальнай праграмай.

Падчас сустрэчы свае таленты паказалі і пастаяльцы. Яны спявалі і танчылі.

Жанна, якая ўжо доўгі час знаходзіцца ў доме-інтэрнаце, вельмі любіць спяваць. У падарунак ад аднаго з валанцёраў яна атрымала музычны мікрафон. Жанна настолькі была гэтаму рада і ўдзячна, што адразу пачала спяваць. Жанчыны атрымалі ў падарунак касметыку, каб мець магчымасць яшчэ больш клапаціцца пра сваю прыгажосць. Акрамя таго, валанцёры парафіяльнага Caritas пачаставалі пастаяльцаў смачным кавуном.

На двары стаяла цудоўнае надвор’е, а ва ўдзельнікаў сустрэчы панаваў добры настрой.

Усе дзяліліся цеплынёй свайго сэрца праз танцы, спевы, размовы, усмешкі і абдымкі.

Абноўлена 31.08.2023 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.