Пошук

17.12.2016 02:13  

Нават беглы погляд на апошнія пантыфікаты можа стаць для нас урокам веры. Баланс кіравання Касцёлам рознымі Папамі, безумоўна, розны, але адначасова ўражвае настолькі, што нельга не ўбачыць дзейнасць Божага Провіду у іх выбары на месца Пантыфіка.

З перспектывы апошніх гадоў было бачна, што ў Ватыкане павінен быў з’явіцца Пантыфік «з далёкага краіны»...

Выключная харызма

Што можна сказаць пра папу Францішка? Яго пантыфікат, нягледзячы на адчуванне прошлага часу, толькі распачаўся. Якім чынам асоба аргенцінскага Папы ўзбагаціла Паўсюдны Касцёл? Што ўнесла ў яго вобраз, у які бок змясціліся акцэнты?

Выбар Хорхе Марыа Берголіа Папам Рымскім быў для свету нечаканасцю. Цалкам па-іншаму ўсё выглядала для кардыналаў. У інтэрв’ю Петэра Зэевальда з Бэнэдыктам XVI у кнізе «Апошнія размовы» на гэтую тэму ёсць цікавы ўрывак. Нямецкі журналіст задае Папу-эмерыту пытанне пра канклаў, падчас якога кардынал Ратцынгер быў выбраны новым наступнікам св. Пятра. Бэнэдыкт XVI не пракаментаваў пытанне, але даў зразумець, што відавочна ўжо тады арцыбіскуп з Буэнас-Айрэса меў папулярнасць сярод кардыналаў.

Гэта безумоўна можа сведчыць пра яго выключную харызму. Яго, біскупа-езуіта, не ведалі ў Еўропе, але вернікі яго архідыяцэзіі, як і біскупы з Лацінскай Амерыкі, сведчылі, што яшчэ перад выбарам Папам Рымскім яго вельмі шанавалі, з вялікай павагай і пашанай ставіліся да яго і палітычныя дзеячы.

Стварыў «дыяцэзію для бежанцаў»

Не так проста пісаць на тэму чалавека, якім з’яўляецца папа Францішак. З часам ў свет выйдзе шмат кніг на гэты конт і будуць напісаныя амбіцыйныя дысертацыі. Іх аўтары будуць класіфікаваць навучанне Пантыфіка, ставячы сабе за мэту дасканалы аналіз яго дакументаў, прамоў і гамілій...

Але што заслугоўвае нашай увагі ўжо сёння? Ці можам сказаць пра Папу Рымскага штосьці, што запомніцца свету?

Без сумненняў ў чарговы раз трэба прызнаць выбар папы Францішка Пантыфікам дзейнасцю Божага Провіду. Гэта не магло быць проста супадзеннем, што наплыў бежанцаў прыйдзецца на пантыфікат гэтага Папы. Святы Айцец у сваёй краіне сутыкаўся з людскімі бедамі ў трушчобах, а сам — як еўрапеец па паходжанні — дасканала разумее, што стаіць за няпростым лёсам імігрантаў.

Папа просіць парыкмахераў рабіць бясплатныя стрыжкі для бежанцаў, Папа кажа пра неабходнасць стварэння асобнай дыяцэзіі для іх. І ў гэтым праяўляецца яшчэ больш асоба Папы. У гэтым вобразе — Папы, які раздае міласціну, — мігранты бачаць не толькі душпастыра, але і біскупа.

Дзякуючы сваёй заангажаванасці папа Францішак становіцца сёння сумленнем еўрапейцаў, натхненнем для палітыкаў і грамадскіх дзеячаў. Папа становіцца галоўным лекарам душаў у Касцёле, які ўяўляе сабой палявы шпіталь.

Душпастыр свету

У асобе Яна Паўла ІІ Касцёл атрымаў абаронцу людской годнасці, у асобе Бэнэдыкта XVI — асілка каталіцкай веры, у асобе папы Францішка Касцёл атрымаў душпастыра свету.

Так ужо казалі пра папу Яна XXIII, але сённяшні Пантыфік з’яўляецца пробашчам глабальнага маштабу. Няцяжка зразумець, што ў СМІ Пантыфік мае вялікую папулярнасць. Любоў журналістаў да Папы заключана ў яго простасці. Нават калі б не з’явіліся важныя энцыклікі ці адгартацыі, увесь свет быў бы ўдзячны папу Францішку за яго твіты, простыя казанні з Дому св. Марты, а таксама за глыбокія пастырскія навучанні.

Напэўна, увесь свет запомніць святара ў белай сутане, які сядае ў самалёт з чорным партфелем у руцэ. Калі яго аднойчы спыталі падчас прэс-канферэнцыі, чаму ён не скарыстаўся дапамогай адказных службаў і сам нёс такі цяжар, Пантыфік адказаў, што трэба захоўваць нармалёвасць. Бо падчас падарожжа кожная духоўная асоба хоча мець пры сабе брэвіярый...

Папа Францішак, з нагоды Твайго дня нараджэння жадаем, каб ты заставаўся сабой. Будзем здзіўляцца Тваёй нармалёвасцю, якая не з’яўляецца нормай сярод дзяржаўных дзеячаў. Іншымі словамі, гэта нармалёвасць з’яўляецца зусім ненармальнай, але за яе мы і любім папу Францішка.

Кс. Марэк Лучак, niedziela.pl
(друкуецца са скарачэннямі)


Абноўлена 05.06.2017 13:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця