Пошук

10.08.2023 19:56   кс. Ян Раманоўскі / Catholic.by

10 жніўня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся ўступны экзамен для кандыдатаў на першы год навучання.

Падчас экзамену кандыдаты павінны былі прадставіць веды па Катэхізісе Каталіцкага Касцёла, а таксама адносна жыцця паўсюднага і мясцовага Касцёла. Акрамя таго, кожны кандыдат павінен быў растлумачыць матывы свайго выбару следаваць за Хрыстом.

Экзамен прымала экзаменацыйная камісія ў наступным складзе:

  • біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, старшыня Камісіі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі;
  • біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі;
  • ксёндз канонік Віталь Вайцяхоўскі, рэктар Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Гродне;
  • ксёндз Павел Скуба, куратар першага курса;
  • ксёндз Ян Раманоўскі, прэфект Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Экзаменацыйная камісія пасля нарады паведаміла, што новымі студэнтамі Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне сталі наступныя кандыдаты:

  • Далгалёў Яўгеній – Віцебская дыяцэзія (парафія Святой Тройцы, Глыбокае);
  • Масалыка Кірыл – Гродзенская дыяцэзія (парафія святога Міхала Арханёла, Навагрудак);
  • Мяцеліца Віктар – Віцебская дыяцэзія (парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста, Наваполацк);
  • Шульгоўскі Міхаіл – Віцебская дыяцэзія (парафія Нараджэння Маці Божай, Браслаў).

Такім чынам, у новым навучальным годзе падрыхтоўку да святарства ў духоўнай семінарыі распачнуць чатыры кандыдаты з дзвюх дыяцэзій Касцёла на Беларусі.

Новы навучальны год у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі распачнецца 1 верасня.

Адказныя за фармацыю будучых святароў у нашай краіне просяць усіх людзей добрай волі аб малітве ў інтэнцыі новых семінарыстаў, а таксама аб новых і святых пакліканнях да святарства.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця