Пошук

10.08.2023 10:41   Паводле: Дэканат Іўе / Вк / Catholic.by

5 жніўня ў вёсцы Бярозаўка, якая належыць да парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі (Гродзенская дыяцэзія, Івейскі дэканат), адбылося благаслаўленне новай прыдарожнай капліцы.

Невялікая культавая пабудова зроблена з металапрофілю. У ёй змешчаны невялікі алтарык, абразы, фігура Маці Божай і Укрыжаванне.

Благаслаўленне новай прыдарожнай капліцы здзейсніў пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ксёндз Павел Калеснік.

У набажэнстве пры капліцы ўзялі ўдзел нешматлікія пажылыя жыхары вёскі, якіх гэтае месца культу будзе і надалей, як некалі, збіраць на супольную малітву.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця