Пошук

23.06.2023 11:55   Паводле: Caritas-Мінск / Вк / Catholic.by

У чэрвені ў цэнтры Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Ляскоўцы, што пад Мінскам, прайшоў трохдзённы адпачынак для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Пра гэта паведамляецца на старонцы Caritas-Мінск у сацыяльнай сетцы Вк.

Супрацоўнікі і валанцёры правялі для сваіх гасцей канцэрт жывой музыкі, гульні, шпацыр, масаж, пікнік на свежым паветры і прапанавалі ім шмат іншых актыўнасцяў.

Усяго на тэрыторыі цэнтра змаглі правесці тры дні адпачынку 12 гасцей.

Для падапечных дабрачыннага каталіцкага таварыства такія сустрэчы — асаблівая магчымасць завесці новыя знаёмствы, атрымаць новы досвед і проста добра пабавіць час у прыемнай кампаніі.

Caritas-Мінск і ўсе госці цэнтра ўдзячныя партнёрам і сябрам за праведзены разам час. Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі Пасольства Славацкай Рэспублікі ў Мінску на чале з пані Катарынай Жакавай.

Асаблівая ўдзячнасць скіравана таксама ахвярадаўцам і валанцёрам, якія сваёй падтрымкай робяць сапраўдны падарунак для людзей з інваліднасцю.

 

Абноўлена 23.06.2023 11:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця