Пошук

13.06.2023 17:20   Catholic.by

12 чэрвеня прайшоў другі капітульны кангрэс Рэгіянальнага вікарыяту кармэлітаў босых у Беларусі.

На кангрэсе былі абраны Рэгіянальны вікарый, рада вікарыяту і настаяцелі манаскіх дамоў, якія належаць да вікарыяту. Пра вынікі выбараў настаяцеляў манаскіх дамоў будзе паведамлена пазней.

Рэгіянальным вікарыем на бругі тэрмін быў абраны айцец Пётр Фраштэнга OCD.

У склад рады Рэгіянальнага вікарыяту ўвайшлі айцец Сяргей Трысцень OCD (першы радца) і айцец Аляксандр Стока OCD (другі радца).

Настаяцелямі манаскіх дамоў вікарыяту сталі:

  • у Мінску — а. Сяргей Трысцень OCD;
  • у Мядзелі — а. Генрык Валейка OCD;
  • у Нарачы — а. Павел Герман OCD;
  • у Гудагаі — а. Аркадзь Куляха OCD.

Рэгіянальны вікарыят кармэлітаў у Беларусі быў заснаваны на Правінцыйным капітуле 1 ліпеня 2020 года і зацверджаны дэкрэтам Генеральнай рады ад 7 ліпеня таго ж года.

Абноўлена 15.06.2023 17:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.