Пошук

08.06.2023 13:31   Тэкст і фота: Віктар Ведзень / Catholic.by

У парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў Ракаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) адбылася ўрачыстасць Першай Камуніі, якую наведаў фатограф Віктар Ведзень.

Падрыхтоўку да гэтай важнай падзеі дзевяць хлопчыкаў і дзве дзяўчынкі распачалі яшчэ са сваім пробашчам, ксяндзом канонікам Дзмітрыем Барылам, які напрыканцы лютага адышоў у вечнасць на 49-м годзе жыцця.

Рыхтавала дзяцей да прыняцця сакрамэнту Эўхарыстыі сястра Юлія Бугай, дамініканка.

Ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы яны ўпершыню прынялі Цела Хрыста з рук новага пробашча парафіі ксяндза Дзмітрыя Чупрына, прыступіўшы перад гэтым да першай споведзі.

У той самы дзень мясцовы жыхар Казімір Казіміравіч таксама ўпершыню прыступіў да сакрамэнту споведзі і прыняў Першую Камунію

Асабістую патрыхтоўкі да сакрамэнтаў правёў для мужчыны ксёндз Дзмітрый Чупрын.

На заканчэнне літургіі дзеці і бацькі падзякавалі сястры Юліі за падрыхтоўку да сакрамэнтаў, а ксяндзу Дзмітрыю — за іх удзяленне. Бацькі і дзеці таксама памаліліся за спачылага ксяндза Дзмітрыя Барылу.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа