Пошук

06.06.2023 10:45   Catholic.by
Фота: «Слова жыцця»

Падаем кароткі агляд новага нумара (№ 12 (610) 2023) газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця», які можна набыць з 4 чэрвеня.

Бацька павінен быць аўтарытэтам. Пра тое, якія сёння чаканні ад мужчыны і што ён можа даць сваім дзецям, ідзе гаворка ў размове з айцом Віталіем Сапегам ОР, членам Экспертнай рады па справах абароны жыцця і сям’і.

Хрыстус у Эўхарыстыі. Матэрыял знаёміць з тым, як развіваўся Эўхарыстычны культ, апавядаючы пра галоўныя падзеі, якія паспрыялі ўстанаўленню ўрачыстасці Божага Цела.

Наколькі важна самапазнанне? У артыкуле псіхолаг разважае пра ілюзію аўтаномнасці і пункт апоры.

Пра гэта і не толькі — у новым нумары газеты «Слова Жыцця», які, пачынаючы з мінулай нядзелі, можна набыць у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Абноўлена 06.06.2023 10:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа