У сувязі з затрыманнем спадара Уладзіслава Беладзеда, Курыя Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі паведамляе наступнае:
- спадар Уладзіслаў Беладзед пасля адлічэння з Вышэйшай духоўнай семінарыі ў лютым 2020 года не з’яўляецца семінарыстам;
- працаўладкаваны ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску на пасадзе выкладчыка катэхезы;
- у сувязі з распаўсюджанай інфармацыяй у сродках масавай камунікацыі, Курыя Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі распачала кананічнае раследванне.
Кс. канонік Юрый Санько
Прэс-сакратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі