22 мая ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Апостальскага нунцыя арцыбіскупа Антэ Ёзіча з Міністрам замежных спраў Сяргеем Алейнікам.
Як паведамляецца на сайце МЗС Беларусі mfa.gov.by, падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам. Асобная ўвага ўдзелена тэматыцы міжканфесійнага дыялогу.
Адбыўся абмен думкамі адносна сітуацыі ў рэгіёне. Адзначаецца, што ў размове было пацверджана імкненне да працягу актыўнага супрацоўніцтва ў розных сферах і адкрытага ўзаемапаважлівага дыялога па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.
Нунцый Ёзіч паінфармаваў Catholic.by, што падчас сустрэчы з міністрам Алейнікам, у прыватнасці, былі абмеркаваны сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, на якія прыбудзе спецыяльны пасланнік Папы Францішка арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў.