Пошук

22.05.2023 14:46   Тэкст і фота: Кс. Генадзь Лаўніковіч SCI / Catholic.by

13 мая, у 106-ю гадавіну з часу першага аб’яўлення Маці Божай у Фаціме, у Кангрэгацыі Святароў Найсвяцейшага Сэрца Езуса (сэрцане) адбылася ўрачыстасць удзялення сакрамэнту пасвячэння.

У гэты дзень у прысемінарыйнай парафіі ў Стадніках (Польшча) з рук ардынарыя Саснавецкай дыяцэзіі біскупа Гжэгажа Кашака сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату прынялі трое дыяканаў, а яшчэ пяцёра законнікаў — у ступені дыяканату.

У тым ліку дыяканам стаў наш зямляк Аляксандр Пятліцкі SCI з Баранавічаў (Пінская дыяцэзія, парафія Узвышэння Святога Крыжа).

У прамоўленай гаміліі біскуп Кашак заахвоціў кандыдатаў да пасвячэння, каб перадусім дзейнічалі ў духу служэння Богу і братам, узрасталі ў гэтым духу і не імкнуліся быць «рэлігійнымі мэнэджэрамі».

Ва ўрачыстасці пасвячэння ўзялі ўдзел родныя дыякана Аляксандра з Беларусі, а таксама святары з супольнасці, якія цяпер нясуць служэнне ў нашай краіне.

Дыякан Аляксандр Пятліцкі SCI нарадзіўся ў 1991 годзе ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія). Жыццё, прысвечанае службе Богу, ён распачаў першымі манаскімі абяцаннямі ў 2018 годзе у Стапніцы (Польша), дзе знаходзіцца навіцыят польскай Правінцыі супольнасці сэрцанаў.

27 снежня 2022 года ў Гродне прынёс вечныя манаскія абяцанні.

На працягу настунага года будзе працягваць тэалагічную адукацыю у Стадніках (Польша), якая павінна завяршыцца абаронай магістарскай працы і прыняццем сакраманту пасвячэння ў ступені прэзбітэра.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця