Падаем кароткі агляд новага нумара (№ 8 (606) 2023) газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця», які можна набыць з 9 красавіка.
Вялікі дзень нам настаў! У матэрыяле апавядаецца пра тое, як святкуюць Вялікдзень сапраўдныя хрысціяне, а таксама тлумачыцца, ці трэба падчас багатага застолля сябе ў чымсьці абмяжоўваць.
Пра яднанне традыцый на велікодным стале. Артыкул прадстаўляе гісторыю пасхальнай выпечкі і знаёміць з тым, што цяпер пераймаюць у сем’ях (+рэцэпт велікоднага баранчыка).
Сіла малітвы маці за дзіця. У матэрыяле сабраныя рэальныя гісторыі з жыцця пра тое, як мамы нярэдка выпрошваюць у Бога дар аздараўлення для сваіх дзяцей.
Пра гэта і не толькі — у новым нумары газеты «Слова Жыцця», які, пачынаючы з Велікоднай нядзелі, можна набыць у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).