Падаем кароткі агляд новага нумара (№ 7 (605) 2023) газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця», які можна набыць з 26 сакавіка.
Экстрэмальны Крыжовы шлях: дарога не для ўсіх. У Беларусі расце зацікаўленасць незвычайнай формай пакутнага набажэнства. З матэрыяла можна даведацца, адкуль яго карані і хто вырушае ў дарогу.
Навошта пасціцца: зірнем глыбей. У артыкуле прапануецца паглядзець на посныя практыкі ў кантэксце набыцця большай свабоды.
Фармацыя новых святароў — гэта задача не толькі семінарыі. Публікуецца размова з рэктарам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ксяндзом канонікам Віталіем Вайцяхоўскім.
Пра гэта і не толькі — у новым нумары газеты «Слова Жыцця», які, пачынаючы з мінулай нядзелі, можна набыць у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).