Падаем кароткі агляд новага нумара (№ 6 (604) 2023) газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця», які можна будзе набыць з 12 сакавіка.
«Caritas»: тут дапамогуць. Матэрыял знаёміць з дзейнасцю дабрачыннага каталіцкага таварыства ў розных дыяцэзіях Беларусі.
Жывая памяць. Артыкул да 80-годдзя трагічнай гібелі святароў з Ліды падчас Другой сусветнай вайны.
Адкуль браць сілы? Рэкамендацыі псіхолага наконт таго, як узнаўляць свой рэсурсны стан.
Пра гэта і не толькі — у новым нумары газеты «Слова Жыцця», які, пачынаючы з бліжэйшай нядзелі, можна набыць у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).