Пошук

03.03.2023 15:35   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

1 сакавіка Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч скіраваў Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму спачуванні ў сувязі са смерцю ксяндза каноніка Дзмітрыя Барылы, пробашча парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў Ракаве, былога афіцыяла Міждыяцэзіяльнага трыбунала ў Мінску.

Прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне піша, што «са смуткам даведаўся пра заканчэнне зямнога шляху ксяндза каноніка Дзмітрыя Барылы».

«Прагну выказаць Вам шчырыя спачуванні і запэўніць у маёй гарачай малітве да ўсемагутнага і міласэрнага Бога, служэнню якому ксёндз Дзмітрый ахвярна і верна прысвячціў сваё жыццё, за супакой душы спачылага святара. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя сустрэне яго на парозе Дома Спрадвечнага Айца і ўвядзе на гасціну збаўленых.

Прашу Вас таксама пераказаць шчырыя словы спачування і падтрымкі для маці і родных ксяндза Дзмітрыя, да якіх далучаюцца ўсе супрацоўнікі Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску», — напісаў арцыбіскупу Станеўскаму Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч.

Спачылы ксёндз Дзмітрый Барыла браў удзел у дзейнасці працоўнай групы па падрыхтоўцы перакладу на беларускую мову Кодэкса кананічнага права, што праходзіла па ініцыятыве і пад патранатам нунцыя Ёзіча.

Абноўлена 03.03.2023 15:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.