Падаем кароткі агляд новага нумара (№ 5 (603) 2023) газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця», які можна будзе набыць з 26 лютага.
«Важна, каб пастановы не былі дзіцячыя». Як знайсці здаровы падыход да перажывання Вялікага посту і не паддацца руціне — у размове з ксяндзом Віктарам Боханам CSsR.
«Святар жыве ў супольнасці і для супольнасці»: досвед душпастырскай працы ксяндза Юрыя Жэгарына ў Навагрудку.
«Самотнасць: кара ці дар?» Пра тое, як можна падтрымаць адзінокіх людзей, і калі гэта трэба рабіць.
Пра гэта і не толькі — у новым нумары газеты «Слова Жыцця», які, пачынаючы з бліжэйшай нядзелі, можна набыць у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).