![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9375.jpg)
У суботу 18 лютага ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) адбыўся дзень салезіянскай духоўнасці.
Як адзначаецца на сайце салезіянаў ксяндза Боско ў Беларусі sdb.by, дзень духоўнасці салезіяне традыцыйна адзначаюць ў лютым. Падчас яго адбываецца больш глыбокае знаёмства з дэвізам Генеральнага настаяцеля салезіянскага таварыства на распачаты год.
Сёлета ксёндз Анхэль Фэрнандэс Арцімэ SDB прапануе паразважаць над свецкім вымярэннем салезіянскай сям’і: «Быць закваскай у сучаснай чалавечай сям’і».
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9885.jpg)
За падрыхтоўку і правядзенне мерапрыемства былі адказныя прадстаўнікі трэцяй галіны салезіянскай сям’і — салезіяне супрацоўнікі, якія дзейнічаюць пры смаргонскай парафіі. Арганізатары прапанавалі ўдзельнікам падзяліцца па класах і наведаць заняткі ў салезіянскай школе.
Вучнямі ў класах сталі святары салезіяне, сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі, прадстаўнікі суполкі АДМА, салезіянскія аніматары і памочнікі, якія прыбылі ў Смаргонь з усёй Беларусі.
За кожным класам быў замацаваны класны кіраўнік і абраны стараста, а дырэктарам школы стаў Рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства ў нашай краіне ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB.
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9488.jpg)
Пасля імправізаванага сходу ў актавай залі вучні разышліся па навучальных класах, у якіх на розных уроках падрабязна разледзелі сутнасць прапанаванага Генеральным настаяцелем дэвізу — своеасаблівай духоўнай праграмы на бліжэйшы год.
Калі заняткі скончыліся, кожны клас сабраўся для падвядзення вынікаў і распрацоўкі канкрэтнага кроку, які салезіянская сям’я можа зрабіць у гэтым годзе, абапіраючыся на дэвіз.
Напрыканцы сустрэчы дэлегат падзякаваў арганізатарам і мясцовай салезіянаскай супольнасці на чале з яе дырэктарам ксяндзом Казімірам Муравай SDB за добра падрыхтаваную сустрэчу, а таксама ўсім, хто прыехаў, і за іх актыўны ўдзел.
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9850.jpg)
Ксёндз Павел таксама прамовіў традыцыйнае салезіянскае слоўка на добрую ноч. Святар адзначыў, што, «гледзячы на дэвіз і нашую рэчаіснасць, варта памятаць, што мы не індывідуалісты; што служэнне ў салезіянскай сям’і не завязана на канкрэтнай асобе. Яно скіравана на канкрэтную мэту, да якой мы ідзем усе разам, супольна.
Гэтай мэтай з’яўляецца святасць: святасць кожнага з нас асабіста і святасць той моладзі і тых людзей, дзеля якіх мы працуем», — падкрэсліў ксёндз Павел Шчарбіцкі.
Зявяршыўся дзень салезіянскай духоўнасці малітвай і супольнай вячэрай.
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9022.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9005.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_8858.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_8856.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_8908.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9633.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9375.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9488.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9299.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9063.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9065.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9263.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9396.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9513.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_8941.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9135.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9232.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9160.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-e93015ac4a42b4ee7346a906e3642fa1_XL.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9120.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9052.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9462.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9560.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9620.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9092.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9099.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9807.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9506.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9813.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9850.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9885.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/02/s-2023-02-21-IMG_9874.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9022.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9005.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_8858.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_8856.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_8908.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9633.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9375.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9488.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9299.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9063.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9065.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9263.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9396.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9513.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_8941.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9135.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9232.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9160.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-e93015ac4a42b4ee7346a906e3642fa1_XL.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9120.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9052.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9462.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9560.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9620.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9092.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9099.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9807.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9506.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9813.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9850.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9885.jpg)
![](/3/images/news/2023/02/2023-02-21-IMG_9874.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)