Пошук

18.01.2023 12:28   Тэкст: Марыя Туровіч / Фота: Эрык Савянок / Catholic.by

15 студзеня вернікі парафіі святога Казіміра ў Маладзечне, дзе нясуць душпастырскае служэнне Меншыя Браты Капуцыны, наведалі выхаванцаў Маладзечанскай санаторнай школы-інтэрната для дзяцей, хворых на скалiёз.

Групу парафіянаў суправаджалі сястра Кацярына Грынчык MSF і брат Уладзіслаў Мінько OFMCap.

Дзецям, падлеткам, а таксама іх выхаваўцам быў прадстаўлены спектакль Сяргея Кавалёва «Шлях да Бэтлеема».

Падчас сцэнкі акторы інтэрактыўна ўзаемадзейнічалі з гледачамі, задаючы ім пытанні. Было відаць, як змяняюцца эмоцыі дзяцей па меры развіцця дзеянняў у спектаклі, адчувалася іх неабыякавасць да перажывання галоўнага героя.

Для актораў з парафіі святога Казіміра гэта была не проста дабрачынная акцыя, а магчымасць падзяліцца добрай навіной; абвясціць, што кожны патрэбны Богу такім, якім Ён яго стварыў.

У кожнага чалавека свой шлях да Бога, але важна на гэтым шляху прыняць сябе, зразумець сваю годнасць у вачах Бога — менавіта такі сэнс паказанага спектакля «Шлях да Бэтлеема».

   

Акцыя цудоўна ўпісалася ў тэму распачатага 2023 Пастырскага года, які праходзіць пад дэвізам «Апостальства свецкіх — знак надзеі для Касцёла ў Беларусі».

Напрыканцы выступу кожны, хто хацеў, мог узяць для сябе або блізкіх маленькі, але каштоўны падарунак — Біблію.

Абноўлена 18.01.2023 12:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.