Пошук

16.01.2023 11:44   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Grodnensis.by

8 студзеня, у свята Хросту Пана, у Гродзенскай дыяцэзіяльнай курыі адбыўся душпастырскі візіт — каляда.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, памяшканні курыі благаславіў у межах візіту арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Перад гэтым абрадам іерарх прамовіў малітвы ў прыватнай капліцы біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча і ўдзяліў пастыру Касцёла на Гродзеншчыне і ўсім, хто працуе ў курыі і пражывае пры ёй, пастырскае благаслаўленне.

Арцыбіскуп Кандрусевіч пажадаў усім прысутным шчодрых Божых дароў у новым годзе.

Абноўлена 16.01.2023 11:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця