15 студзеня выходзіць у свет юбілейны, 600-ы нумар газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова Жыцця» (№ 2 (600) 2023).
Ніжэй падаем кароткі агляд матэрыялаў нумару.
Божае слова не за сямю пячацямі. Новы Запавет на беларускай мове выдадзены. З артыкула чытачы даведаюцца, на якім этапе знаходзіцца праца над перакладам Старога Запавету.
Сучасная евангелізацыя. Журналісты выдання паразмаўлялі са святаром, які актыўна вядзе TikTok і Instagram.
Крытэрыі псіхічна здаровага чалавека. З дапамогаю пісхолага чытачам прапануецца праверыць, наколькі гароманічнай асобай яны з’яўляюцца.
Пра гэта і не толькі — у новым нумары газеты «Слова Жыцця», які, пачынаючы з нядзелі, можна набыць у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).