Пошук

03.01.2023 13:57   Фота: кс.Пётр Шарко / Ірына Малярэнка / Святлана Польская / Catholic.by

Вернікі парафіі Божага Цела ў Нясвіжы разам з валанцёрамі Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas і супрацоўнікамі Нясвіжскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па ўласнай ініцыятыве правялі 25 снежня дабрачынную акцыю «Дапамога дзецям інвалідам са шматдзетных сем’яў».

У межах акцыі парафіяне сабралі дзецям-інвалідам падарункі, а сёстры місіянеркі Хрыста Валадара, якія нясуць служэнне пры парафіі, разам з дзецьмі, што наведваюць заняткі па катэхізацыі, падрыхтавалі тэатралізаваную сцэнку-батлейку, прысвечаную Нараджэнню Езуса Хрыста. Напрыканцы акцыі дзеткі з асаблівасцямі развіцця атрымалі магчымасць паразмаўляць са святарамі і добра правесці час за салодкім сталом.

На працягу ўсёй акцыі радасныя ўсмешкі не сыходзілі з твараў дзяцей. Як адзначыў пробашч парафіі Божага Цела ў Нясіжы ксёндз канонік Пётр Шарко, Божае Нараджэнне, якое адзначаецца ўсімі хрысціянамі як адна з найбольшых урачыстасцяў, — гэта асаблівая нагода для добрых учынкаў.

«Сын Божы прыходзіць у гэты свет і вучыць нас любіць бліжніх.

Добрыя ўчынкі, якія можа зрабіць кожны чалавек, — гэта любоў, якая аднаўляе, загойвае і будуе; гэта магчымасць змяніць наш свет да лепшага, — кажа нясвіжскі пробашч. — Шчаслівае дзяцінства павінна быць у кожнага дзяцяці, бо дзеці — вялікі скарб і каштоўнасць; дзеці — наша будучыня», — упэўнены ксёндз Пётр Шарко.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця