У Апостальскай нунцыятуры ў Мінску з 2 студзеня будзе адкрыта Кніга спачуванняў у сувязі са смерцю Папы эмэрыта Бэнэдыкта XVI.
Кніга спачуванняў для афіцыйных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь, Дыпламатычных місій і Міжнародных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь, а таксама прадстаўнікоў Рэлігійных супольнасцяў будзе адкрыта ў панядзелак 2 студзеня, у аўторак 3 студзеня і ў сераду 4 студзеня з 10.00 да 12.00 і з 14.00 да 16.00 у Апостальскай нунцыятуры ў Мінску па адрасе: пр. Незалежнасці, 46 Д.
Спачуванні з прычыны смерці Папы эмэрыта Бэнэдыкта XVI можна даслаць таксама на электронную пошту прадстаўніцтва Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь: nuntius@catholic.by.
Больш падрабязная інфармацыя будзе скіравана дадаткова.