Пошук

29.12.2022 15:13   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: Святая Сям’я з анёламі. Мастак эміліянскай школы XVII ст.

30 снежня, у пятніцу ў актаве Нараджэння Пана, ва ўсіх дыяцэзіях Рыма-Каталіцкага Касцёла на Беларусі дзейнічае дыспенсацыя (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў.

Нагадваем, што на 74-м пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое праходзіла ў Мінску 8 сакавіка 2019 года, іерархі абмеркавалі і прааналізавалі кананічную норму, сфармуляваную ў каноне 1251 Кодэкса кананічнага права ад 1983 года «Аб днях пакаяння», а канкрэтна аб устрыманні вернікамі ад спажывання мясных страваў у пятніцу падчас актавы Нараджэння Пана.

На падставе канона 87 § 1 члены ККББ прынялі рашэнне аб удзяленні вернікам Каталіцкага Касцёла на тэрыторыі ККББ дыспенсацыі ад устрымання ад спажывання мясных страваў для асобаў, старэйшых за 14 гадоў, у пятніцу падчас актавы Нараджэння Пана і ў пятніцу падчас галоўных урачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай, Браслаўскай, Лагішынскай і Тракельскай.

Сёлета дзеянне гэтай дыспенсы на тэрыторыі сваіх дыяцэзій пацвердзілі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Вернікі, якія будуць карыстацца дыспенсай, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.

Паколькі сёлета ў актаве Нарадждэння Пана няма нядзелі, у пятніцу 30 снежня адзначаецца свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа.

Абноўлена 29.12.2022 15:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа