Пошук

26.12.2022 09:57   Фота: Jan.by / Catholic.by
Фота: Jan.by

Перад Божым Нараджэннем беларускія каталіцкія скаўты даставілі Бэтлеемскі агонь у парафію святога Сымона і святой Алены, у плябанію каля закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску.

Святло міру, запаленае на мецы Нараджэння Хрыста ў Бэтлееме, сустрэў пробашч парафіі ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк.

Святар, які ўпершыню прыняў Бэтлеемскі агонь у Мінску на Каляды 1994 года, распавёў скаўтам пра незвычайную з’яву, якая цяпер здарылася ў Чырвоным касцёле і якую некаторыя лічаць цудам.

Пасля тушэння загарання, што па не вядомых да гэтага часу прычынах узнікла ў верасні ў святыні, там у спецыяльнай лампадзе працягваў гарэць дастаўлены скаўтамі яшчэ ў мінулым годзе Бэтлеемскі агонь, які ў парафіі падтрымліваецца пастаянна. Лампада з агнём была перанесена ў плябанію. Цяпер у парафіі гараць два агні: запалены сёлета і год таму.

Па словах ксяндза Уладзіслава Завальнюка, «яны будуць гарэць так прынамсі да Грамніц»‎.

Абноўлена 26.12.2022 09:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця